Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

Ад выстаў да экскурсiй па памятных мясцiнах. У школе завяршыўся абвешчаны Мiнiстэрствам адукацыi Тыдзень роднай мовы.  Яркiм, маляўнiчым i змястоўным было кожнае мерапрыемства, прапанаванае нашым вучням.

А пачаўся тыдзень з праверкi ведаў. Мiнiстэрства адукацыi правяло Рэспублiканскi дыктант, прысвечаны Дню народнага адзiнства, якi з ахвотай напiсалi i дзецi, i дарослыя.

Каб выхаванцы i iх бацькi нездарма праводзiлi вольны час, у холе школы настаўнiкi аформiлi тэматычны стэнд «Як ты дорага мне, мая родная мова» з цiкавымi заданнямi, галаваломкамi, крыжаванкамi, рэбусамi i iнфармацыяй з адметнымi фактамi, якiя адлюстроўваюць пытаннi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы.

У школьнай бiблiятэцы была арганiзавана выстава вучэбнай лiтаратуры па беларускай мове «Сэрцам роднага слова кранiся». Першымi наведвальнiкамi выставы сталi вучнi 5 класа. Яны разам з класным кiраўнiком Т.Б.Бабаевай пазнаёмiлiся з творчасцю пiсьменнiкаў, творы якiх чыталi падчас удзелу ў Рэспублiканскай творчай акцыi «Чытаем Танка разам» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi i адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыi «Мая родная мова, ганаруся табой!» Нацыянальнага iнстытута адукацыi.

Пяцiкласнiкаў вельмi захапiла iдэя стварэння i прэзентацыi вiншавальных паштовак, якую вучням прапанавала на ўроку беларускай мовы настаўнiк Т.С.Кушнярук. У адрас роднай мовы гучалi пажаданнi квiтнець, заставацца чыстай i мiлагучнай.

Зацiкавiлiся хлопчыкi i дзяўчынкi пятага класа i прапановай класнага кiраўнiка праiлюстраваць словы роднай мовы, якiя асаблiва падабаюцца. Падчас класнай гадзiны «Маё роднае слова» выхаванцы абазначылi гэтымi словамi свае мары, надзеi i дасягненнi.

Дакрануцца да роднага слова атрымалася i ў вучняў 8Б класа, якiх настаўнiк Т.С.Кушнярук запрасiла прыняць удзел у iнтэлектуальнай гульнi «Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, дарагой…» Падчас сустрэчы вучнi ўжывалi звароты ветлiвасцi, спрабавалi перакладаць словы, знаёмiлiся з фразеалагiзмамi, успамiналi трапныя прыказкi i прымаўкi. Запамiнальнай па атмасферы i натхнёнасцi стала, па словах вучняў, гэта сустрэча, дзе ў кожнага была магчымасць дакрануцца да скарбаў i таямнiц мiлагучнай роднай мовы.

З размовай «Станаўленне беларускай лiтаратурнай мовы» сустрэўся на тыднi з вучнями 9-ых класаў настаўнiк А.М.Сянатараў. Як праходзiў працэс фармiравання мовы беларускай нацыi? У якiх гiстарычных абставiнах адбывалася развiццё беларускай лiтаратурнай мовы? Вучнi адрасавалi настаўнiку шмат пытанняў. I вельмi грунтоўнай атрымалася iх гутарка.

Шмат цiкавых разважанняў прачытала настаўнiк Т.С.Кушнярук у творчых работах, прадстаўленых на конкурс «За што я люблю сваю родную зямлю» дзевяцiкласнiкамi. Кожны з вучняў iмкнуўся перадаць захапленне сваiм куточкам, гонар за дасягненнi роднага краю i веру ў шчаслiвую будучыню роднай старонкi.

Мiлагучная, багатая, жывая, старажытная… Беларуская мова заслугоўвае таго, каб аб ёй гаварылi. Гучы, наша родная мова!