Напоўненая святлом
10.10.2023«Паэтэса i перакладчыца, аўтар шматлiкiх паэтычных зборнiкаў i кнiжак для дзяцей… Помнiць i ганарыцца!» – менавiта так распачалi размову з вучнямi 6А i 8Б класаў аматары творчасцi Нiны Мацяш, выхавацель Iрына Аляксандраўна Пракапеня i настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры Ганна Аляксандраўна Ясковiч, якiя запрасiлi зацiкаўленых на лiтаратурную сустрэчу.
Мерапрыемства адбылося 9 кастрычнiка ў актавай зале школы. Прагучала шмат цiкавых фактаў з бiяграфii нашай зямлячкi, было прачытана шмат вершаў.
Напрыканцы сустрэчы педагогi прапанавалi вучням пазнаёмiцца з незвычайным вiдам мастацтва – пёркаграфiяй. Гэта арыгiнальная тэхнiка вельмi захапляла пры жыццi Нiну Мацяш, а створаныя аўтарам творы i сёння можна ўбачыць у гісторыка-краязнаўчым музеi гімназіі горада Белаазёрска. Нашы вучнi таксама далучылiся да новага i стварылi свае незвычайныя карцiны.