Лiтаратурная гасцёўня «Палеская ластаўка»

06.02.2024

Аб адным з самых выдатных i таленавiтых паэтаў нашай нацыянальнай паэзii вялi размову вучнi 7Б, 8Б класаў i педагогi I.А. Пракапеня i Г.А. Ясковiч падчас лiтаратурнай гасцёўнi, арганiзаванай у межах Тыдня гуманiтарных дысцыплiн.

«Палеская ластаўка», «Палесся мілае дзіця», «Палеская летуценніца» – так называлі ў нашай літаратуры паэтку Яўгенію Янішчыц. На прыкладзе творчасцi аўтара шматлiкiх паэтычных твораў, прысвечаных малой радзiме, роднай старонцы, каханню, землякам, родным i блiзкiм, вучнi дакранулiся да маленькай часткi нашай беларускай лiтаратуры.

Хлопчыкi i дзяўчынкi не толькi прачыталi вершы на памяць, але i распавялi аб жыццi i лёсе таленавiтай жанчыны, паэзiя якой напаўняе энергiяй i нясе ў сабе вялiкую таямнiцу.

Мы ўпэўнены, што светлая постаць Яўгеніі Янішчыц  назаўсёды будзе зіхацець яркай зоркай на небасхіле беларускай паэзіі, жыць у кнігах і ў памяці сучаснікаў.

 

поделиться в: