Дзень роднай мовы
22.02.2024Шмат цеплынi, шчодрасцi i шчырасцi гучала ў словах вучняў i настаўнiкаў, якiя далучылiся 21 лютага да святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы. «Як ты дорага мне, мая родная мова!» – словы, якiя сталi лейтматывам святочнага навучальнага дня.
На перапынках кожны жадаючы мог пазнаёмiцца з цiкавай iнфармацыяй з гiсторыi ўтварэння мовы i яе станаўлення, размешчанай на тэматычным стэндзе. А на кожным уроку кожны настаўнiк абавязкова ўспамiнаў самыя ветлiвыя, прыгожыя i шчырыя прывiтаннi на роднай мове.
Вучнi 8В класа далучылiся да рэспублiканскай дыктоўкi Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi, прымеркаванай да дня роднай мовы. Тэкст «Памяць i гонар», напiсаны хлопчыкамi i дзяўчынкамi, пазнаёмiў iх з гiсторыяй узнiкнення свята Дня Незалежнасцi.
Вучнi 6Б класа прынялi ўдзел у дыдактычнай гульнi «Мiлагучная, багатая, жывая…», дзе шмат гаварылi пра сiмвалы i славутасцi краiны, творы беларускай лiтаратуры.
Самыя малодшыя школьнiкi – вучнi 5 класа – узгадалi гiсторыю свята роднай мовы i прэзентавалi святочныя буклеты «Мовай роднай ганаруся». У гэты ж дзень яны атрымалi падзяку i сертыфiкаты за прадстаўленне распрацовак у межах акцыi «Беларуская казка – розуму падказка», якая была арганiзавана Мiнскiм гарадскiм iнстытутам развiцця адукацыi i гарадскiм рэсурсным цэнтрам «Школьная бiблiятэка ХХI стагоддзя» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Мiнска iмя В.П. Чкалава».
Так, кожнае мерапрыемства яшчэ раз дапамагло нам усвядомiць, якая багатая i прыгожая, мiлагучная i самабытная наша родная мова.