Свята роднай мовы
21.02.2026Віншуем! Жадаем! Вітаем! Шануем! Усміхаемся! Чакаем!.. Звонка і ўпэўнена гучала беларускае слова ў актавай зале школы напярэдаднi Мiжнароднага дня роднай мовы. Аматараў беларускай культуры сабрала лiтаратурная вечарына «Роднай мовы перазвон».
Вядучыя нагадалi гасцям, што мова – гэта не проста сродак зносін, а яшчэ і душа народа, яго гісторыя і будучыня. Вучні розных класаў чыталі мілагучныя вершы, дзе кожнае слова адгукалася гонарам за спадчыну продкаў.
Свята стала і жывым дыялогам: захапляльны інтэрактыў з залам дазволіў кожнаму прысутнаму адкрыць новыя грані і таямніцы роднага слова і адчуць сябе часткай вялікай і багатай культуры.
А напрыканцы юныя патрыёты пажадалі роднай мове, каб яна квітнела яшчэ не адно стагоддзе.
У гэты ж дзень настаўнікі-мовазнаўцы традыцыйна далучыліся да напісання Рэспубліканскай дыктоўкі, якая была арганізавана рыдыё «Культура» і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Сёлета ўдзельнікі напісалі тэкст Алеся Звонака «Беларускія жанчыны».
Пашанцавала далучыцца да свята мовы і ўспомніць творы класікаў беларускай літаратуры вучням 7 «А» класа, якія падчас наведвання краязнаўчага музея прынялі ўдзел у віктарыне «Літаратурныя ўвасабленні» і сталі яе пераможцамі. Узнагароду юных знаўцаў атрымала класны кіраўнік, якая стала запрошаным госцем цёплай і натхняльнай сустрэчы ў музеі «У марах, у песнях, у снах…», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
Няхай свята роднай мовы стане для кожнага днём вяртання да сваіх вытокаў!